У Мікрараёне №3 (Салянікава) каля "Алеі лётчыкаў" будуецца новы гандлёвы цэнтар. Гэты раён ужо някепска забяспечаны гандлёвымі аб'ектамі - тут прысутнічаюць усе лепшыя гандлёвыя сеткі і, тым не меньш, колькасць іх працягвае павялічвацца. Гэта стварае пэўны перакос - у іншых раёнах гандаль развіваецца нашмат марудней, але гэта выклікана натуральнымі прычынамі - Мікрараён №3 і па колькасці насельніцтва павялічваецца хутчэй за астатнія. Плануецца, што дадзены "адмініцстратыўна - гандлёвы будынак" пачне працаваць летам 2018 года.


