Пра аварыю якая адбылася ў гэтым райцэнтры 1 лістапада, паведамляе БелТА са спасылкай на аддзяленне агітацыі і прапаганды абласнога ДАІ. Вечарам у Сянно, як і ў іншых гарадах, ішоў снег. Каля 18 гадзін па вуліцы Мічурына ехаў аўтамабіль "Тайота Карола" за стырном якога ехаў 46-гадовы мужчына. Каля дома №86 машыну занесла, яна вылецела на сустрэчную паласу (хаця разабраць падзел на "сваю" і сустрэчную было не разабраць - уся дарога пакрылася снегам), а з сустрэчнай уехала ў цагляны слуп плота прыватнага дома. Удар аб слуп аказаўся вельмі моцным - спатрэбілася хуткая дапамогу, якую выклікала жанчына-відавочца. Магчыма, траўма была б і лягчэйшая, калі б кіроўцы быў прышпілены рамянямі бяспекі. Але атрымалася, што атрымалася: дастаўлены ў бальніцу кіроўца адразу быў прааперыраваны.



