На адрас нашага сайту прыйшоў ліст ад жыхароў інтэрнату №1 па вуліцы Сяліцкага, якое ў раёне Рэмзаводу. Па словах аўтараў ліста, раніцай у пятніцу 27 кастрычніка тут прарвало трубу ў агульнай прыбіральні на першым паверсе. Лужа разлілася прыблізна на тры метры. І хаця гэта быў рабочы дзень - пішуць людзі ў сваім лісце - прыбіральшчыца не з'явілася, каб прыбраць ваду, і на наступны дзень у суботу (тады жыхары інтэрнату і вырашылі даслаць нам ліст) лужа ўсё так жа стаяла ў калідоры.

