Некалькі дзён таму мы прапанавалі нашым чытачам дасылаць фота дарогаў у Оршы, якія маюць праблемы з пакрыццём. Магчыма збор такіх фотаздымкаў дапаможа ў вырашэнні праблемаў дарогаў. Першыя фотаздымкі прыйшлі да нас з 2-га завулка Бялінскага - невялікі завулачак каля турмы №8 на якім ніколі не было асфальта. Па словах аўтара, фотаздымкі былі зроблены яшчэ вясной 1 сакавіка, калі дарога пераўтвараецца ў суцэльнае балота.


