Няшчасны выпадак ледзь не здарыўся на аршанскім чыгуначным вакзале. Святлана Анатолеўна Тарапава выходзіла з вагона на Оршы-Цэнтральнай, але не ўтрымала раўнавагу і ўпала пад вагон. На шчасце, сур'ёзных траўмаў пры падзенні жанчына не атрымала і адмовілася ад медычнай дапамогі. А падняцца ёй дапамаглі два супрацоўнікі міліцыі, прапаршчыкі Сапешка і Сасноўскі. Яны паднялі жанчыну з-пад вагона і правялі яе да прыпынку аўтобуснага транспарту. Жанчына была кранутая такімі стаўленнем да яе супрацоўнікаў міліцыі і звярнулася з падзякай да іх начальства.
