Старыя габрэйскія могілкі па вуліцы Энгельса не выглядаюць занядбанымі - сюды ходзяць людзі, каб адведаць сваіх пахаваных продкаў. Але на ўскрайку гэтых могілак ёсць шэраг пахаванняў ахвярам вайны. І вось гэтыя масавыя пахаванні выглядаюць не надта прывабна. У адным выпадку гранітны помнік настолькі разваліўся, што шыльда з яго звалі лася і стаціь побач. На шыльдзе надпіс: "погибшие от немецко-фашистских окупантов членов семей Ласкина, Фельгина, Коломянских и двух неизвестных советских воинов". Дата растрэлу на помніку: 31.12.1941 - апошні дзень першага году вайны.

