На сёняшні дзень Smile coffee, магчыма, самая хутка развіваючаяся сетка кавярняў у краіне. Распачаўшы сваю работу ўсяго толькі два гады таму, сёння сетка мае амаль дзесяць кавярняў. Самая новая адкрылася ў нашым горадзе 22 верасня па адрасе вул. Леніна д.14. Для прыцягнення да сябе кліентаў у дзень адкрыцця ў Smile coffee была раздача рознага роду бясплатнасцяў - за фотаздымак размешчаны ў сац.сетак можна было атрымаць бясплатную каву, а за афармленне карты лаяльнасці выйграць круіз па Балтыйскім моры, або тыдзень бясплатанай кавы.




