Аварыя адбылася 8 верасня вечарам, каля 18 гадзін. Відавочцы распавядаюць, што чорны Опель з жанчынай за стырном спрабавала перастроіцца ў левы шэраг, не пабачыўшы, што па дарожнай паласе ехала таксі. У выніку аварыі, па словах відавочцаў, медычная дапамога спатрэбілася пасажыру таксі.


