Пра незвычайнае здарэнне паведамляе сайт МНС - на Дняпры ў Дубровенскім раёне на мель села яхта з экіпажам, які складаўся з грамадзянаў Нарвегіі. Трое нарвежцаў вырашылі прайсці па Дняпры са Смаленску да Турцыі. Але з часоў сярэднявечча, калі продкі нарвежцаў - якіх на нашых землях называлі варагі - хадзили гэтым шляхам, Днепр значна абмялеў ды і карабель нашчадкі варагаў падабралі значна большы. Яхта на якой скандынавы выправіліся ў свой шлях важыць 6 тонаў, а ў даўжыню складае 10 метраў. Вось і атрымалася, што па сярэдзіне ракі (за 10 метраў ад берага) каля вёскі Бурая яхта села на мель. Адзін з сябраў каманды валодаў расейскай мовай і змог вечарам выклікаць ратавальнікаў на месца здарэння. Ад ежы, вопраткі і начлега, якія нарвежцам прапанавалі супрацоўнікі МНС яхтсмэны адмовіліся - на караблі ўсяго было ў дастатку. Ратавальнікі пакінулі яхту на ноч у рацэ, вырашыўшы днём дапамагчы замежнікам. З раніцы 6 верасня вядуцца падрыхтоўчыя работы, каб зняць карабель з мелі.


