Здавалася б, стандартнае для раённых газетаў фота выклікала незвычайную рэакцыю інтэрнаўтаў. На фота, якое было апублікавана ў газеце суседняга раёна "Ударны Фронт" і на яе сайце паказана як некалькі чыноўнікаў: старшыня шклоўскага райвыканкама, раённы кіраўнік афіцыйнага прафсаюза і кіраўнік ААТ "Александрыйскае" ўзнагароджваюць камбайнёра-тысячніка з "Александрыйскага" Віктара Мільто. Рэзананс выклікаў не факт узнагароды і не вельмі лагічны і прыгожа падабраны пейзаж за спінамі людзей, а кантраст паміж знешнім выглядам узнагароджанага работніка і тымі хто яго ўзнагорджвае.
