1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Грамадства

"Кінуў" два кансервавыя заводы

01.08.2017 17:50

1609 праглядаў, 0 каментароў

З-за махлярства аршанца было аформлена 15 крэдытаў.

Вытворчасць па выпуску дыскаў для металаапрацоўкі атрымалася стратнай для дырэктара аднаго з прыватных унітарных прадпрыемстваў. Бізнес-план быў складзены такім чынам, што створаная ім з кампаньёнамі таварыства з абмежаванай адказнасцю залезла ў даўгі. А вяртаць пазыкі было ўжо неабходна, і 36-гадовы аршанец, шматдзетны бацька пачаў прасіць усіх знаёмых браць для яго крэдыты. Для таго, каб банкі верылі і выдавалі крэдыты без залішніх пытанняў, сам прадпрымальнік раздаваў знаёмым і сваякам фіктыўныя даведкі пра заработную плату. А даўгі ААТ тым часам перавысілі ўжо 200 беларускіх рублёў. Дзеля фіктыўных даведак выкарыстоўваліся рэквізіты і пячаткі двух розных прадпрыемстваў.

Банкі, у якіх падавалі дакументы на крэдыт сваякі і знаёмыя прадпрымальніка, выдалі ў агульнай суме 15 крэдытаў. Гэта былі банкі ў Оршы і ў Менску. Акрамя таго, мужчына вырашыў падмануць і два кансервавых завода. Магчыма, ён звяртаўся і да іншых прадпрыемстваў, але менавіта два кансервавыя заводы пагадзіліся на яго прапанову. А тая была простай надзвычай: мужчына бярэ частку прадукцыі і рэалізуе яе на тэрыторыі суседняй Расеі. Натуральна, па больш высокім кошце. Такім чынам ён здабыў сокі і кансервы на 50 тысяч беларускіх рублёў. Рэалізаваць іх не атрымалася, а, магчыма, махляр і не дамагаўся гэтага. Хаця на судзе ён заявіў, што хацеў прадаць прадукцыю, але тэрмін прыдатнасці кансерваў сканчаўся, і яму нічога не заставалася, як прадаць кансервы ніжэй за іх сабекошт. У выніку грошы засталіся на аплату арэнды складаў, а на разлік з заводамі грошай не хапіла.

У выніку, суд пастанавіў — няўдалы прадпрымальнік адпраўлены на 3,5 гады ў калонію ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Кінуў" два кансервавыя заводы

З-за махлярства аршанца было аформлена 15 крэдытаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение