Пра здарэнне, якое адбылося 26 ліпеня каля 19-00 сёння паведаміла абласное ДАІ. 19-гадовы трактарыст заехаў да сястры ў вёску Асіпенкі, каб павячэраць перад працягам работы. Калі ён сабраўся ехаць зноў на работу (яму трэба было пакарміць жывёлаў) двое пляменнікаў пачалі прасіцца паехаць разам са сваім дзядзькам, але той іх не ўзяў. Па дарозе на ферму трактарысту пазваніла жонка і сказала, што малодшы з пляменнікаў (2011 года нараджэння) пасля адмовы паехаць на ферму разам з кіроўцам, прычапіўся да прычэпа кормараздатчыка і ўсё ж такі паехаў на трактары, але так каб дзядзька не бачыў. Даведаўшыся пра гэта, хлопец адразу спыніўся. Ён выйшаў з кабіны трактара і агледзеў свой транспарт, але пляменніка не пабачыў. Каб знайсці хлопчыка, ён вырашыў праехаць назад. І знайшоў... Дзіцёнак ляжаў на дарозе ўжо мёртвым. Правахоўныя органы праводзяць праверку па факце здарэння.
