Нагадаем, што 3-га ліпеня грамадскія актывісты не змаглі наведаць помнік на вайсковых пахаваннях каля вёскі Міцькаўшчына, бо падыход да яго зарос травой, і на галоўнае дзяржаўнае свята, звязанае з памяццю пра вайну, ніхто з адказных асобаў не паклапаціўся пра манумент. 6-га ліпеня на нашым сайце выйшаў матэр'ял пра помнік і ўжо па стане на 8-е ліпеня падыход да помніка стаў даступны - трава скошаная. У мінулым годзе мы таксама публікавалі артыкул пра гэты помнік - тады падыход да помніка быў разараны, але пасля публікацыі на нашым сайце і звароце да мясцовага сельсавету праблема таксама была вырашана.
