Першапачаткова планавалася, што адкрыццё пройдзе на стадыёне "Лакаматыў". Хаця на стадыёне сабралося даволі шмат людзей, аэрастаты без папярэджання пераехалі на гарадскі стадыён, хаця і там узляцець не змаглі - у Оршы ў гэты дзень было вельмі ветрана. Каб кампенсаваць непрыемнасць, арганізатары замянілі палёт паветраных шароў на вогневае шоў. Кошыкі аэрастатаў перавезлі на гарадзішча, дзе яны відовішчна запалілі свае факелы.



