1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Спорт

Пройгрыш “Белшыне”

12.06.2017 21:28

1060 праглядаў, 1 каментар

Спрэчнае судзейства перашкодзіла “Оршы” адабраць балы ў бабруйскай “Белшыны”.

Летась бабруйчане ўпершыню за доўгія гады развіталіся з Вышэйшай лігай чэмпіянату Беларусі і ўпалі ў 1-ю. Аршанцы сустрэлі супернікаў у гатовасці адабраць пункты, але першы тайм прайшоў пад дыктоўку бабруйскай каманды. Яна значна часцей атакавала і змарнавала як мінімум адзін момант. У другім тайме падапечным Юрыя Канаплёва ўдалося адсунуць гульню ад сваёй брамы і нават займець моманты. Небяспечна над папярэчынай прабіў Уладзіслаў Знак, моцнаму ўдару Хадневіча са штрафнога крыху не хапіла дакладнасці. Мелі магчымасць вызначыцца і бабруйчане – ў адным з эпізодаў за аршанцаў згуляла крыжавіна брамы, а ў другім упэўнена згуляў брамнік Дзмітрый Харытонаў.

А ў канцы сустрэча разгарэўся скандал. Арбітр Ішчанка з Рэчыцы ўбачыў у гульні аршанца гульню рукой, хаця абаронца проста апынуўся на шляху мяча, а той ляціў з вялікай хуткасцю. Вельмі спрэчны пенальці, і Шаракоў прыносіць “Белшыне” вікторыю на 90-й хвіліне.

“Орша” прайграла чацвёрты матч запар і апусцілася на 10-е месца ў табліцы. Каманду Юрыя Канаплёва пачынаюць усё больш крытыкаваць, і ёсць за што: па-ранейшаму аршанцы знаходзяцца не ў самых лепшых фізічных кандыцыях, маюць праблемы ў атацы і дапускаюць неапраўдана шмат браку ў перадачах. З іншага боку, у мінулым сезоне камандзе Канаплёва і самому трэнеру за першую палову сезону даставалася не менш, аднак у другім коле аршанцы пабачылі іншую каманду, якая заняла рэкорднае для клуба 7-е месца ў Першай лізе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пройгрыш “Белшыне”

Спрэчнае судзейства перашкодзіла “Оршы” адабраць балы ў бабруйскай “Белшыны”.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение