Комплекс будынкаў на тэрыторыі былога аршанскага піўзавода паступова прагваюць знішчаць. У чацьвер 8-га чэрвеня цэлы дзень тут працаваў экскаватар, які разбураў чарговыя яскравыя прыклады прамысловай архітэктуры 19-га - пачатку 20-га стагоддзяў. Для чаго гэта робіцца? Што будзе на месцы былога завода і будучага пустыра? Па нашай інфармацыі, якая пакуль афіцыйна не падцверджана, на гэтым месцы будзе пабудаваны чарговы гандлёвы цэнтар.



