Адразу можна заўважыць адметнасць гэтай крамы адзення — яна аформлена на беларускай мове. Паступленне новага тавару абвяшчаецца ў пятніцу, таксама па днях тыдня, з панядзелка па нядзелю, на рэкламе звонку абвяшчаюцца кошты за 1 кілаграм адзення. Крама працуе цэлы тыдзень без выходных. З панядзелка па пятніцу з 9-00 па 20-00, суботу і нядзелю з 9-00 па 18-00. Таксама на шыльдах крамы можна заўважыць, што адзенне, якое прадаецца там, прывозіцца з Італіі.

