Камітэі судовых экспертызаў апублікаваў на сваім сайце фотаздымкі таго самага пісталета, які нядаўна быў знойдзены ў вёсцы Мажэеўка. 49-гадовы мужчына сканструяваў яго сваімі рукамі, але не зважаючы на тое што канструкцыя была вельмі прымітыўнай, пісталет мог страляць. Як падцверджанне таго - патроны для пісталета знойдзеныя ў таго ж самага мужчыны. Патроны ён таксама зрабіў сам на аснове частак вырабленых прамысловым чынам. Супраць мужчыны заведзена крымінальная справа.


