Вуліца Беларуская знаходзіцца ў самым цэнтры горада і, пры гэтым, ніколі не мела асфальтавага пакрыцця. У 2008 годзе, калі Орша рыхтавалася да Дажынак, жыхары вуліцы парадаваліся атрымаўшы навіну, што за кошт падрыхтоўкі да свята і іх вуліца атрымае асфальт. Але, як і шмат чаго іншага, вуліца так і не была зроблена да самога фестывалю хлебаробаў. А пасля Дажынак пра абяццанне добраўпарадкавання Беларускай забыліся. Праўда, раз на год жыхары нагадваюць выканкамаўцам пра сваю праблему, але выканкамаўцы штогод адказваюць вельмі падобнымі фразамі, што асфальтаванне вуліцы не прадугледжана. Пры гэтым, суседнія з Беларускай вуліцы добраўпарадкоўваюцца. Прапануем вашай увазе тэкст перапіскі паміж жыхарамі Беларускай і выканкамам.








