У Оршы ў музеі Уладзіміра Караткевіча 27-га красавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу і ірландскіх карункаў. На адкрыцці будуць прысутнічаць і майстрыцы Таісія Сяўрук і Алена Варановіч. Выстава будзе праходзіць у музеі да 20 траўня. Яна атрымала назву "Жизнь — Время мечтать, мгновенья Творить!" Адкрыццё выставы пройдзе ў самым будынку музея і пачнецца а 17:00 27-га красавіка.


