19 красавіка ў Барані прайшло тэатральнае прадстаўленне. Народнаму тэатру Дома культуры Барані, які прадстаўляў спектакль "Рябина кудрявая или деревенские страсти", ужо 25 гадоў. За гэты час трупа паспела атрымаць званне "Народны калектыў", пабывала ў Дуброўне, Балбасаве, Оршы і больш далёкіх гарадах і мястэчках Беларусі. Цяпер калектыў сабраў у зале Палаца культуры г.Барань 70 гледачоў. Нягледзячы на холад у зале, людзі не пашкадавалі аб прыходзе на спектакль для дарослых.









