Нездарма назва гэтай каманды вынесена ў загаловак матэрыялу. Менавіта так называлася новая каманда, якая як мінімум на адну гульню паўстала з прадстаўнікоў дзвюх розных: "Лаві вавёрку!" і "ВОРМС". Стаўшы "Лаві ВОРМСвёрку!", гульцы даволі хутка зразумелі, што да чаго і адразу прыняліся штурмаваць першы радок. Усю гульню яны ішлі ў лідарах і здолелі захаваць верхні радок і пасля бліцу. Самая моцная на дадзены момант каманда праекту "ВY.Лён" засталася другой, а на трэцяе месца дзякуючы добраму выступленню ў бліцы, выйшаў "Звяз".
