Аварыя адбылася на вуліцы 1-га Жніўня каля механіка-эканамічнага коледжа. Гэтая вуліца вельмі няроўная і на адным участку робіць даволі рэзкі паварот на якім аўтамабілі часта выязжаюць на сустрэчную паласу руху. Так атрымалася і ў дадзеным выпадку: аўтамабіль службы таксі 157 ехаў ад прашпекту Тэкстыльшчыкаў уверх, у той жа час джып спускаўся спускаўся з гары ў адваротным кірунку. На тым самым небяспечным участку аўтамабілі сутыкнуліся лоб у лоб. Па фотаздымках бачна, што не на сваёй паласе апынуўся менавіта джып. Таксіст быў без пасажыраў. Пацярпелых у аварыі няма.


