28 лютага ў Дуброўна ў сярэдняй школе №2 была праведзена вучэбная трывога. Узнік пажар у складскім памяшканні харчаблока. Па прыбыцці МНС на месца ўзгарання, персаналам установы была арганізавана эвакуацыя 332 чалавек. Ратавальнікі зрабілі ацэнку абстаноўкі, абследавалі ўсе памяшканні і арганізавалі тушэнне пажару. Праца ратавальнікаў праводзілася ў складзе звеньевай газадымаахоўнай службы з адначасовай падачай вогнетушыльных рэчываў на тушэнне пажару. У выніку ў вучэннях былі задзейнічаны работнікі школы, РАУС, РЭС і хуткай дапамогі. Па выніках праведзеных вучэнняў дадзена станоўчая ацэнка зладжанасці дзеянняў персаналу і навучэнцаў.



