Пашуковы атрад "Анёл" распаўсюдзіў аб'яву пра вышук жыхара Светлагорска. Свістуноў Дзяніс Мікалаевіч нарадзіўся 26.09.1956 і жыў у Светлагорску. 21 лютага гэтага года ён праездам быў у Оршы - тут а 7-55 сеў на цягнік Брэст - Масква, а ў Маскве планаваў перасеці на самалёт да Ніжневартаўска. Але ці даехаў Дзяніс Мікалаевіч да Масквы - невядома, апошні раз выходзіў на сувязь з Оршы а 4-00 і далейшае яго месцазнаходжанне невядома.
