У спорт-бары "Ліга" адбылася чарговая, ужо 13-я сустрэча "Бітвы розумаў", перамогу ў якой ва ўпартай барацьбе святкавала каманда "Лаві вавёрку!". Дзякуючы перавазе ў 6 пунктаў у бліцы, заключным туры, яна абышла самы тытулаваны калектыў інтэлектуальнага праекту "BY.Лён". Замкнула тройку лепшых каманда "Вормс". Усяго ўдзел у гульні прынялі 13 камандаў. Гульня запомнілася цікавым выпадкам, пры якім 4 розныя каманды ў музычным туры на 4 розныя кампазіцыі падалі адказ Arctic Monkeys. Таксама запомнілася пытанне пра "Нашу Ніву", якая калісьці называла праграму тэлеперадачаў назвай вядомага верша беларускай класікі, у якім змяніла толькі адну літару. Правільны адказ быў: "А што там ідзе".
