У аршанскім спартовым комплексе "Алімпіец" 8-га лютага стартуе IV Мемарыял Анатоля Кірылавіча Колчына - заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь па боксе. Спаборніцтвы пройдуць з 8 па 11 лютага. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 8-га лютага а 16:00. Пасля яго пройдуць папярэднія баі. Яны ж працягнуцца а 16-й і 9-га лютага. 10-га лютага а 16:00 пачнуцца паўфінальныя змаганні, а фінальныя баі запланаваныя на 11-га лютага а 12:00. Пасля фіналаў пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў Мемарыялу.
