Аршанскі гоншчык Яўген Папкоў, які ўжо не адзін год паспяхова выступае на беларускіх і міжнародных спаборніцтвах па аўтакросе, атрымаў новае званне. Яму быў нададзены спартовы разрад "Кандыдат у майстры спорту" па аўтамабільным спорце. Аршанец паспяхова выступаў на шэрагу аўтакросаў, напрыклад, у Тулава, у Навалукамлі, у Смаленску. Кандыдат у майстры спорту - пачэснае званне, за якім следуе майстар спорту. Відавочна, калі поспехі працягнуцца, Яўген Папкоў стане і майстрам. У сацыяльныя сеткі аўтагоншчык выклаў фотаздымак свайго кандыдацкага пасведчання з адпаведным значком.
