У лесе пад Берасценава ў канцы студзеня пачаліся дзіўныя работы. Ужо некалькі дзён рабочыя з бензапіламі працуюць у лесе і спілоўваюць жывыя дрэвы. Мясцовыя жыхары кажуць, што дрэвы не былі хворымі. Пры гэтым, важна адзначыць, што ў Берасценаўскім лесе нямала дрэваў, паваленых яшчэ ўлетку, калі ў ліпені па Аршаншчыне пранёсся смерч. Аднак тыя дрэвы ні тады, улетку, ні цяпер не кранаюцца нікім, а ляжаць як ляжалі. Іх ніхто не распілоўвае і з лесу не вывозіць. Чамусьці пад пілу трапляюць толькі жывыя дрэвы. На дарозе праз лес стаіць знак, які паведамляе пра валку лесу.











