Міжнародны шахматны фестываль "Орша-2017" завяршыўся ў нашым горадзе. Больш за тыдзень шахматысты з розных краін дэманстравалі адзін аднаму сваё майстэрства, бралі ўдзел у майстар-класах. У камандным першынстве перамогу атрымала каманда "Орша-1", за якую выступалі Д.Кананенка, С.Корзун, М.Спіжарны, М.Навуменка і К.Харкевіч. Другое месца заняла каманда традыцыйна моцнага ў шахматах Светлагорска, а замкнула тройку АСДзЮШАР г.Магілёва.

Што датычыцца індывідуальных прызоў, то Міхей Навуменка выйграў турнір F (шахматысты 2007 г. нараджэння і маладзейшыя), у турніры Е (2005 і маладзейшыя) аршанец Міхаіл Спіжарны стаў 2-м, аршанка Сабіна Корзун стала бронзавай прызёркай турніру D (2003 год і маладзейшыя). Акрамя таго, турнір С выйграў аршанец Станіслаў Цыганчук, які цяпер прадстаўляе Смаленск.
Поўныя вынікі турніру можна паглядзець тут.
Фота chess.by.

Станіслаў Цыганчук (другі справа)

Сабіна Корзун (крайняя справа)

Міхаіл Спіжарны (другі злева)

Міхей Навуменка - на верхняй прыступцы п'едэстала.


