1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Здарэнні

А “Таёту” хаваў у суседа

18.01.2017 12:20

2239 праглядаў, 2 каментара

Аршанец скраў аўтамабіль аднаго з банкаў у Менску і захоўваў яго ў гаражы…суседа.

Не зусім звычайнае злачынства адбылося ў Менску. Як паведамілі ў Фрунзенскім РАУС Менска, злодзей з Оршы скраў аўтамабіль аднаго з банкаў сталіцы. Кіроўцу дазволілі ставіць яго ў сваім двары, а на раніцу той машыны ў двары не ўбачыў. Пазадарожнік “Таёты Лэнд Крузэр” знікла. Аказалася, што яе скраў 58-гадовы жыхар Оршы. Ён адразу ж адправіўся на іншамарцы з Менска ў Оршу і схаваў аўтамабіль у гаражы суседа, які нават не падазраваў пра крымінальную камбінацыю. Затым злодзей меў намер прадаць машыну ў Расеі.

Машына выбіралася злачынцам нездарма, не на ўдачу. Калі яе адшукалі ў аршанскім гаражы, на ёй ужо былі не беларускія, а расейскія нумарныя знакі. Выявілася, што гэтыя знакі ў свой час былі знятыя з машыны, даўно выкрэсленай з уліку. Сусед злачынцы нават не ведаў, што машыну абвясцілі ў розшук. “Таёту” ацанілі ў 67 тысяч рублёў, пачата крымінальная справа па частцы 4 артыкула 205 Крымінальнага кодэксу РБ. Злодзею пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Раней аршанец ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, яго асудзілі за падробку дакументаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А “Таёту” хаваў у суседа

Аршанец скраў аўтамабіль аднаго з банкаў у Менску і захоўваў яго ў гаражы…суседа.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение