Граўндхопінг - захапленне спортам, якое выражаецца наведваннем спартовых стадыёнаў, матчаў па розных відах спорту, вывучэнне асаблівасцяў арэн і правядзення спартовых мерапрыемстваў у розных краінах. Граўндхоппінг асабліва моцна развіты ў Нямеччыне, Украіне, Расеі. Расейскія граўндхоперы, а па сумяшчальніцтве фанаты СКА (Санкт-Пецярбург), які гуляў з менскім "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе некалькі дзён таму, наведалі Оршу, дзе адправіліся на хакейны матч ерэванскага "Арарата" з менскім БФСТ "Дынама". Гульню, паводле дадзеных, прыведзеных у справаздачы, наведалі 315 чалавек. Граўндхоперы зрабілі шэраг фотаздымкаў на Лядовай арэне. Справаздачу можна прачытаць на сайце "Russian team".



