У горадзе інтэнсіўныя снегапады. Калі Новы год аршанцы сустрэлі з малой колькасцю снегу на дварэ, ды яшчэ з ледзяной коркай на зямлі, дык затым выпала шмат снегу. Ужо трэці дзень немагчыма ездзіць і хадзіць па дарогах без умяшальніцтва дарожнікаў. Трактары, машыны актыўна прыбіраюць снег. У цэнтры горада, напрыклад, працавала цэлая брыгада з некалькіх трактараў у суправаджэнні аўтамабіля ДАІ. Паколькі снег 4 і 5 студзеня ішоў практычна пастаянна, дарожнікі не спынялі працы, некаторыя адмыслова былі выкліканыя на працу дзеля дапамогі калегам. У гэтыя няпростыя дні рабочым даводзіцца прыбіраць снег і позна ўвечары.

