У пачатку 14-й гадзіны 31-га снежня ў Оршы адбылася аварыя, у якой пацярпелі аўтамабілі чырвоны "Нісан" і "Пежо" колеру "металік". Аўтамабіль "Пежо" выязджаў з вуліцы Пушкіна на вуліцу Міру, а "Нісан" рухаўся па Міру ў бок цэнтра горада, уніз па дарозе. На месца аварыі аператыўна прыбылі супрацоўнікі дзяржаўнай аўтамабільнай іспекцыі. Публікуем некалькі фотаздымкаў з месца пераднавагодняй аварыі.



