Вялікая ялінка ўсталяваная традыцыйна каля Дома культуры чыгуначнікаў. У сераду 14-га снежня, калі яна была ўсталявана і ўпрыгожана, рабочыя на некаторы час яшчэ і падключылі гірлянды, і тыя, хто ў гэты час аказаўся побач, ужо маглі паўнавартасна ацаніць навагоднюю прыгажуню чыгуначнікаў. Другая ялінка пастаўлена на тэрыторыі стадыёна "Лакаматыў", побач з месцам, якое заліваюць пад каток. Над самім катком развешаная гірлянда.
