Кіроўца шматгрузных машынаў Арцём Кудзякоў з гарадскога пасёлку Коханава зусім нядаўна, 27-га кастрычніка, адсвяткаваў свой 30-гадовы юбілей. Неўзабаве ён адправіўся ў горад Ніжневартаўск у Расеі, у рэйс. Дальнабойшчык апошні раз выйшаў на сувязь з жонкай 9-га лістапада, калі ехаў каля Цюмені. Пасля той тэлефоннай размовы больш звестак ад яго не было ніякіх. Цэлы тыдзень дальнабойшчыка шукалі, трывогі родным і блізкім дадавалі ўмовы надвор'я ў тых краях (каля 20 градусаў марозу). Нарэшце, спецыялісты пошукавага атраду "Ангел" знайшлі Арцёма Кудзякова, ён жывы і ў яго ўсё ў парадку са здароўем. Прычына доўгага знікнення з сувязі - моцная паломка машыны, магчымасці звязацца з роднымі ў мужчыны не было.
