Гульня пройдзе 5-га лістапада на стадыёне "Хімік" і пачнецца а 14:00. Аршанцы не сустракаліся з "Хімікам" больш за 10 гадоў, пакуль каманды не перасекліся ў Першай лізе-2015. Тады "Орша" пацярпела дзве паразы 1:2 і 0:4. У гэтым сезоне матч першага кола на аршанскім Гарадскім стадыёне завяршыўся ўнічыю 1:1. Аршанцы даўно абыходзяцца без перамог над "Хімікам", але для больш высокага месца ў табліцы аршанцам проста неабходна перамагаць. У мінулым туры "Хімік" саступіў 1:2 найслабейшай камандзе 1-й лігі, "Ашмянам" і цяпер знаходзіцца на 11-м месцы. "Сіня-белыя" ж пакуль на 7-м месцы.
