Нагадаем, што нядаўна ў Дубровенскім раёне ў каналізацыйны люк патрапіў легкавы аўтамабіль аршанcкага раёна. Як распавёў кіроўца, каналізацыйны люк аказаўся пластыкавымі, хаця і знаходзіўся на дарозе. Аўтамабіль атрымаў пашкоджанні якія могуць гаспадару аўто ўляцець у капейчыну: пашкоджана фара, памята крыло, дэфармаваны парог. На тое каб дастаць аўтамабіль і пры гэтым не нарабіць новай шкоды, кіроўца патраціў дзве гадзіны. Яшчэ 4 гадзіны былі патрачаны на тое, каб абыйсці кабінеты Дубровенскіх чыноўнікаў у "пошуках праўды". Кіроўца плануе падаваць у суд на мясцовых камунальнікаў з патрабаваннем кампенсацыі.
