Халады сёлета пачаліся заўчасна, ды ў цэлым восень-2016 мае вельмі мала цёплых дзён. А цяпер выпаў і снег. Сіноптыкі прагназавалі яго ў нядзелю, але ён выпаў крыху пазней, у ноч з аўторка на сераду. Орша і наваколлі апынуліся пад снегавым покрывам. Паколькі першы снег заўсёды мокры, адразу ж на двары ўтварыліся і лужыны. Тым не менш, снег не растаў і на момант публікацыі дадзенага матэрыялу ляжыць ужо больш за суткі. Цешыць, што снег выклікаў хвалю творчасці ў жыхароў Оршы і Барані. У дварах і на вуліцах за 26-га кастрычніка было заўважана адразу некалькі снегавікоў. Прапануем вашай увазе некалькі фота, на якіх прысутнічае першы снег восеньска-зімовага сезону і тое, што з гэтага снегу можна зрабіць.




