Зрэшты, не паўсюль ілюмінацыя менавіта "калядная", "зімовая", "навагодняя". Яе цалкам можна дапусціць і ў іншы час. Цяпер начная Орша будзе выглядаць яшчэ прыгажэй - на многіх дрэвах задоўга да снежаньскіх свят з'явіліся гірлянды, падсветка ды іншыя прыгожыя рознакаляровыя рэчы. Пакуль упрыгожылі пераважна вуліцы і будынкі цэнтра горада, неўзабаве ілюмінацыя дабярэцца і да розных куткоў Оршы. А зараз прапануем паназіраць за першымі пладамі працы гарадскіх службаў і ўпэўніцца, наколькі ж ён прыгожы, наш горад!








