Як гаворыцца ў паведамленні ДАІ, вайсковы самалёт транспартаваўся без крылаў на жорсткай счэпцы на аэрадром Кукавячына. Ад мяжы Мінскай і Віцебскай вобласці яго суправаджала машына ДАІ. Але на 135-ым кіламетры трасы Орша-Віцебск каля 10-15 лопнула сцэпка і самалёт з'ехаў з дарогі. На момант з'яўлення падцверджання - 11-53 9 верасня - самалёт усё яшчэ ляжаў каля трасы, не ствараючы перашкоджы руху. Для падняцця самалёта чакаецца кран.
