Здарэнне адбылося на рэгуляваным пешаходным пераходзе каля аўтобуснага прыпынку. Аўтобус з нумарамі трэцяга рэгіёну (Гомельская вобласць) заехаў у багажнік легкавушкі. Па вялікім рахунку, абодва транспарта атрымалі зусім нязначныя пашкоджанні, але для разбіральніцтва былі выкліканы супрацоўнікі ДАІ.

