Здарэнне адбылося вечарам 2 жніўня. Аўтамабіль-віноўнік аварыі (чырвонага колеру) рухаўся з боку 110 ПТВ у бок цэнтра. Пад'язжаючы да скрыжавання з вуліцай Бялінскага кіроўца вырашыў абагнаць маршрутку №14, якая па яго меркаванні рухалася марудна, выехаў на іншую паласу і не заўважыў, што на светлафоры ўжо паспела загарэцца чырвонае святло. Другі кіроўца ў гэты момант выязжаў з Бялінскага на Леніна. У выніку больш пацярпеў аўтамабіль выязжаўшы з Бялінскага. Чалавечых ахвяраў няма.

