Нагадаем, што 16-га ліпеня ў матчы 12-га туру чэмпіянату Беларусі ў першай лізе менскі “Прамень” здабыў пераканаўчую перамогу над “Оршай” 5:1. Адзіны гол аршанцаў забіў Аляксей Хадневіч, які стаў на браму замест выдаленага на 24-й хвіліне Яўгена Гудзенкі – аршанцы прыехалі ў сталіцу з адным намінальным брамнікам у складзе. Афіцыйная суполка “Промня” Ўкантакце апублікавала фотарэпартаж з матчу. Прапануем вам найбольш цікавыя здымкі.









