Жыхары горада, напэўна, заўважылі дарожныя работы каля Раства-Багародзіцкай царквы ў самым цэнтры Оршы. Высветлілася, што асфальтавалі пляцоўку для будучай аўтастаянкі. Стаянка для аўтамабіляў знаходзіцца і побач са Свята-Міхайлаўскай царквой, якая суседнічае з раства-багародзіцкай. Новая стаянка займае невялічкую плошчу ад ходнікаў па вуліцы Савецкай да верхняга ўзбярэжжа Аршыцы.
