Не толькі дваровым футболам у гэты ліпень жыве Орша, усё болей разгортваецца чэмпіянат горада па простым футболе. Пакуль турнірную табліцу ўзначальвае ФСК “Барань”, якая выйграла ўсе 5 матчаў на старце. “Маяк” з Высокага трымаецца на 2-м месцы. Фіналісты Кубка раёну “Лакаматыў” выйгралі на старце турніру ўсе 3 матчы, аднак з-за меншай колькасці згуляных паядынкаў, чыгуначнікі толькі на 6-м месцы. А вось не ідзе гульня ў “Оршакамгасу” і “Будтрэсту №18”, гэтыя калектывы прайгралі ва ўсіх пяці матчах на пачатку чэмпіянату Оршы. “Лакаматыў” і “Барань” забілі больш за ўсіх – па 18 галоў, “Оршакамгас” за 5 тураў вызначыўся толькі 1 голам. У браму “Будтрэсту №18” уляцелі ўжо 32 мячы, а вось “Барань” прапусціла толькі аднойчы.
