Многія гараджане паспелі заўважыць словы "Ля-ля" на адным з дамоў у Чаромушках. Не, гэта не крама музычных інструментаў. Гэта крама цацак. Цяпер набыць дзецям цацкі можна будзе ў спецыялізаванай краме "Ляля" па вуліцы Міру, 49. Развіваючыя, забаўляльныя - цацкі на любы густ. Крама займае невялічкую плошчу, але мае асартыменце разнастайныя цацкі. Працуе крама з 9.00 да 20.00 без абеду і выходных. Гэта першая спецыялізаваная крама цацак у Оршы.

