Парад паветраных шароў праходзіў у Оршы ўжо не ў першы раз. Фестываль "Мірнае неба Аршаншчыны" працягнецца 1 і 2 ліпеня, запускі шароў адбываюцца а 6.00 і а 18.00. Як і летась, паветраныя шары прыцягнулі ўвагу многіх людзей, якія проста адпачывалі ў горадзе і, перадусім, маленькіх дзяцей. Сёлета ў Оршу прыехалі майстры палётаў на паветраных шарах з Латвіі, Расеі і Літвы. Натуральна, ёсць і беларускія. Здымкі паветраных шароў па-над Оршай даслалі нам у рэдакцыю чытачы сайту. Варта думаць, што традыцыя рабіць палёты на паветраных шарах будзе працягвацца ў нашым горадзе і надалей.







