Даволі незвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне давялося назіраць аршанцам увечары 23-га чэрвеня на вуліцы Астроўскага. Легкавы аўтамабіль, робячы паварот налева, фактычна "сеў верхам" на таксоўку маркі Renault. Аўтамабілі атрымалі пэўныя пашкоджанні, але абышлося без вельмі сур'ёзных наступстваў. Пазіцыя, у якой захраслі аўтамабілі, адразу ж стала асноўнай у абмеркаванні ў аршанскіх суполках у сацыяльных сетках. Ёсць падазрэнне, што парушальнік быў пад уздзеяннем наркотыкаў.




