На ўлётках, якія налепленыя на вадасцёкавыя трубы, слупы, змешчана інфармацыя супраць заапаркаў, дзе жывёлы ўтрымліваюцца ў кепскіх умовах і часам нават церпяць катаванні. У тэксце ідзе заклік дапамагаць нашым меншым братам. Іншыя ўлёткі паведамляюць пра вырошчванне жывёлак на забой. Многія звяркі, такія як яноты, сабалі, шыншылы, трусы, рысі маюць каштоўнае футра і вырошчваюцца вытворцамі футраў у прамысловых маштабах. Напрыклад, на пашыў адной футры забіваюцца 30-40 янотаў, 30-70 норак. Актывісты праводзяць агітацыю за выкарыстанне матэрыялаў, якія замяняюць натуральнае футра, з-за якога масава забіваюцца жывёлы.


